5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Чан Дай Куанга з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Рэспубліка Беларусь надае вялікае значэнне развіццю ўсебаковых адносін з вашай краінай. Упэўнены, што сумесна мы зможам у поўнай меры рэалізаваць існуючы патэнцыял беларуска-в'етнамскага ўзаемадзеяння", - гаворыцца ў віншаванні.