Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

2 Ліс 2021

Лукашэнка павіншаваў беларускіх гімнастак з паспяховым выступленнем на чэмпіянаце свету ў Японіі

Лукашэнка павіншаваў беларускіх гімнастак з паспяховым выступленнем на чэмпіянаце свету ў Японіі

2 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў нацыянальную зборную па мастацкай гімнастыцы з паспяховым выступленнем на чэмпіянаце свету ў Японіі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Дарагія сябры! На чэмпіянаце свету ў Японіі ўсёй камандай вы адкрылі новую яркую старонку ў летапісе беларускай мастацкай гімнастыкі", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што заваяваныя беларускімі спартсменкамі сем медалёў у індывідуальных і групавых практыкаваннях - гэта, безумоўна, поспех і вынік штодзённай напружанай, карпатлівай працы.

"Я віншую ўсіх, хто садзейнічаў гэтаму сапраўднаму трыумфу, хто зрабіў усё магчымае, а часам і немагчымае, каб беларускія грацыі ўзышлі на сусветны п'едэстал. Дзякуй за бліскучае выступленне! Вамі ганарыцца Беларусь!" - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі