Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

15 Крс 2022

Лукашэнка павіншаваў беларускіх іўдзеяў з Песахам

Лукашэнка павіншаваў беларускіх іўдзеяў з Песахам

15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў вернікаў іўдзейскай канфесіі з Песахам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Гэта свята, якое ідзе каранямі ў глыбокую старажытнасць, сімвалізуе духоўнае вызваленне і з'яўляецца для яўрэйскага народа сувязным звяном паміж мінулым, сучасным і будучым. Некалькі тысячагоддзяў таму цэлая нацыя, з годнасцю пераадолеўшы ўсе нягоды, набыла сваю зямлю і да гэтага часу захоўвае вернасць маральным каштоўнасцям і традыцыям продкаў", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гісторыя і культура яўрэяў многія стагоддзі непарыўна звязаны з Беларуссю. "І сёння яўрэйская абшчына ў складзе шматнацыянальнай і шматканфесійнай беларускай сям'і ўносіць значны ўклад у развіццё міжрэлігійнага дыялогу, падтрыманне атмасферы ўзаемаразумення і талерантнасці ў нашай краіне", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі вернікам іўдзейскай канфесіі з Песахам

Дарагія суайчыннікі!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Песахам.

Гэта свята, якое ідзе каранямі ў глыбокую старажытнасць, сімвалізуе духоўнае вызваленне і з'яўляецца для яўрэйскага народа сувязным звяном паміж мінулым, сучасным і будучым.

Некалькі тысячагоддзяў таму цэлая нацыя, з годнасцю пераадолеўшы ўсе нягоды, набыла сваю зямлю і да гэтага часу захоўвае вернасць маральным каштоўнасцям і традыцыям продкаў.

Гісторыя і культура яўрэяў многія стагоддзі непарыўна звязаны з Беларуссю. І сёння яўрэйская абшчына ў складзе шматнацыянальнай і шматканфесійнай беларускай сям'і ўносіць значны ўклад у развіццё міжрэлігійнага дыялогу, падтрыманне атмасферы ўзаемаразумення і талерантнасці ў нашай краіне.

Няхай Песах прынясе ў кожны дом мір і дабрабыт, сагрэе сэрцы любоўю і цяплом сямейнага ачага.

Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця і невычэрпнага аптымізму.

Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі