28 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне ў адрас Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў у сувязі з трыццацігоддзем яго ўтварэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"На рахунку вашай арганізацыі нямала цікавых праектаў, значных мерапрыемстваў і ініцыятыў. Вы ўносіце неацэнны ўклад у падтрыманне стабільнасці і спакою ў нашай краіне, выхаванне падрастаючага пакалення ў духу маральнасці і патрыятызму. Жыццёвы і працоўны вопыт, прафесіяналізм і асабістыя якасці кожнага з вас з'яўляюцца дастойным прыкладам для пераймання", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што ветэраны і ў далейшым будуць прымаць самы актыўны ўдзел у грамадскім жыцці, садзейнічаць развіццю суверэннай беларускай дзяржавы.