4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Бархама Саліха з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Ірак. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Перакананы, што ваша дзейнасць у якасці кіраўніка дзяржавы будзе садзейнічаць руху краіны дэмакратычным шляхам развіцця, яе хуткаму эканамічнаму прагрэсу", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што разлічвае на далейшае паступальнае пашырэнне супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Іракам.