Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

3 Лют 2019

Лукашэнка павіншаваў Арыфа Алві з 25-годдзем беларуска-пакістанскіх адносін

Лукашэнка павіншаваў Арыфа Алві з 25-годдзем беларуска-пакістанскіх адносін
Фота з архіва oncevatan.com.tr

3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста 3 лютага павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Пакістан Арыфа Алві з 25-й гадавінай устанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што супрацоўніцтва Мінска і Ісламабада, якое заўсёды вызначалася павагай, высокім узроўнем даверу і шчырай дружбай, мае глыбокія карані.

"За мінулую чвэрць стагоддзя нашы дзяржавы наладзілі ўстойлівыя плённыя сувязі і істотна актывізавалі двухбаковае партнёрства ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, культурнай і іншых галінах", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што з улікам значнага патэнцыялу і ўзаемнай зацікаўленасці Беларусь і Пакістан змогуць захаваць станоўчую тэндэнцыю паглыблення супрацоўніцтва дзеля далейшага росту дабрабыту абодвух народаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі