31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Альберта Фернандэса з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Аргенцінскай Рэспублікі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Перакананы, што ваш багаты вопыт і прафесіяналізм дапамогуць забяспечыць высокі ўзровень эканамічнага і палітычнага развіцця Аргенціны, а таксама пашырыць яе аўтарытэт на міжнароднай арэне", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што, нягледзячы на геаграфічную аддаленасць, паміж Беларуссю і Аргенцінай умацоўваюцца дружалюбныя сувязі. "Мы гатовы да больш поўнай рэалізацыі патэнцыялу ў гандлёва-эканамічнай, палітычнай, навукова-тэхнічнай, культурнай і іншых сферах", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Альберта Фернандэсу моцнага здароўя і поспехаў на адказнай дзяржаўнай пасадзе, а народу Аргенціны - міру і працвітання.