29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Дзяржавы Палесціна Махмуда Абаса з Міжнародным днём салідарнасці з палесцінскім народам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы перакананы, што традыцыйна дружалюбны дыялог паміж дзвюма краінамі, блізкія пазіцыі па пытаннях міжнароднага характару будуць і ў далейшым садзейнічаць станоўчаму развіццю беларуска-палесцінскіх адносін ва ўсіх сферах.