Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

21 Крс 2017

Лукашэнка: Павелічэнне тарыфаў на ЖКП можа быць апраўдана пры павышэнні якасці і зніжэнні затрат

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Павелічэнне тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі можа быць апраўдана толькі пры ўмове павышэння якасці абслугоўвання і зніжэння затрат. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, звяртаючыся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Хачу папярэдзіць: павышэнне тарыфаў можа быць апраўдана толькі пры ўмове павышэння якасці абслугоўвання і зніжэння затрат, а таксама пры росце заработнай платы, даходаў насельніцтва", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Ён нагадаў, што ў Беларусі ўкаранёны безнаяўныя жыллёвыя субсідыі. "Мною даручана яшчэ раз вывучыць, як дзейнічае гэта сістэма. Калі трэба, прымем дадатковыя меры", - сказаў Прэзідэнт.

Ён падкрэсліў, што тарыфы на паслугі жыллёва-камунальнай гаспадаркі - пытанне, якое сёння ў найбольшай ступені хвалюе людзей. "Мы вымушаны іх паступова павышаць, інакш рэальнага аздараўлення эканомікі не дасягнуць. Я маю на ўвазе, што сёння тое, што насельніцтва не даплачвае, за яго плацяць прадпрыемствы - так званае перакрыжаванае субсідзіраванне", - растлумачыў кіраўнік дзяржавы.

Прадстаўнікі МВФ у час перагавораў згадзіліся, што Беларусь не зможа за 1-1,5 года выйсці на поўнае кампенсаванне насельніцтвам кошту ЖКП. "Па-першае, будуць вялікія плацяжы, па-другое, гэта дэстабілізуе абстаноўку ў грамадстве. Таму мы будзем гэта рабіць спакойна. Мы кожны год на $5 павышаем, людзі прывыклі да таго, што кожны год павышаем тарыфы, каб дасягнуць 100 працэнтаў. Зробім не за 1,5 года, а за 4-5 гадоў зробім", - запэўніў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, зламаць існуючую сістэму проста, але значна складаней стварыць новую. Прэзідэнт перасцярог сферу ЖКГ ад перадачы аказання паслуг у прыватныя рукі, як гэта адбылося ў Расіі. "Яны даручылі прыватнікам, а цяпер не ведаюць, што рабіць, а паралельна ці да гэтага разбурылі тую савецкую, або, як яшчэ называюць, кансерватыўную сістэму", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён даручыў наладзіць эфектыўную работу цяперашняй сістэмы. "Яе можна прымусіць працаваць, - упэўнены Аляксандр Лукашэнка. - Шкада, што ў Мінску маё даручэнне не выканана ў гэтым плане. Але з гэтым у бліжэйшы час мы разбяромся".

Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Леаніду Анфімаву пастаўлена задача яшчэ раз прааналізаваць кошт ЖКП. "Вы гэта павінны зрабіць аператыўна, каб я яшчэ раз, вярнуўшыся да гэтага пытання, падпісаў указ па тарыфах на гэтыя паслугі, - звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да кіраўніка КДК. - Трэба яшчэ знізіць гэтыя тарыфы на 10 працэнтаў да таго, што вы ўбачыце. Няхай арганізацыі жывуць "без жыру", па сабекошце працуюць з невялікім рэзервам". Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што пасля аналізу паслуг і прынятых мер па зніжэнні сабекошту працэнт кампенсавання насельніцтвам кошту аказання ЖКП істотна вырасце.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі