26 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Народнай Рэспублікі Бангладэш Абдула Хаміда з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Пацвярджаю няўхільнае імкненне Рэспублікі Беларусь да развіцця канструктыўнага дыялогу і плённага супрацоўніцтва з вашай краінай на аснове ўзаемнай павагі і даверу", - гаворыцца ў віншаванні.