Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

31 Жнв 2020

Лукашэнка пацвярджае гатоўнасць Беларусі пашыраць шматпланавыя і эфектыўныя сувязі з Кыргызстанам

Лукашэнка пацвярджае гатоўнасць Беларусі пашыраць шматпланавыя і эфектыўныя сувязі з Кыргызстанам
Фота з архiва

31 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Кыргызстана Сааранбая Жээнбекава з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"З'яўляючыся актыўным удзельнікам інтэграцыйных працэсаў і раўнапраўным членам міжнароднай супольнасці, суверэнны Кыргызстан нязменна выступае за адкрыты і канструктыўны дыялог, умацаванне даверу і развіццё ўзаемавыгаднага эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі. Пацвярджэннем гэтага служыць паспяховае старшынства вашай краіны ў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы ў 2019 годзе, якое ўнесла істотны ўклад у дасягненне практычных вынікаў у забеспячэнні міжнароднай стабільнасці і бяспекі ў Еўразійскім рэгіёне", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў гатоўнасць Беларусі пашыраць шматпланавыя і эфектыўныя сувязі з Кыргызстанам на карысць народаў дзвюх краін. Ён таксама пажадаў Сааранбаю Жээнбекаву моцнага здароўя і паспяховага ажыццяўлення задуманага, а жыхарам Кыргызстана - міру, шчасця і дабра.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі