11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Анголы Жаау Лаўрэнсу з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Ангольскі народ у цяжкай гераічнай барацьбе абараніў суверэнітэт сваёй краіны, здабыў права праводзіць самастойную знешнюю і ўнутраную палітыку, будаваць эканоміку для людзей, - гаворыцца ў віншаванні. - У Беларусі напрацаваны паспяховы вопыт рэалізацыі праектаў у сферах сельскай гаспадаркі, забеспячэння харчовай бяспекі, прамысловай кааперацыі, аховы здароўя, адукацыі, падрыхтоўкі персаналу для барацьбы з прыроднымі і тэхнагеннымі катастрофамі. Упэўнены, што супрацоўніцтва па гэтых напрамках будзе садзейнічаць дасягненням у сацыяльна-эканамічным развіцці Анголы".
Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў зацікаўленасць у далейшым пашырэнні двухбаковых кантактаў і развіцці дагаворна-прававой базы. "Буду рады вітаць Вас з візітам у Мінску ў зручны для Вас час. Прапаную павялічыць абмен дэлегацыямі для ажыццяўлення практычнага партнёрства ў розных сферах", - адзначыў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў Жаау Лаўрэнсу добрага здароўя і рэалізацыі ўсіх планаў, а дружалюбнаму ангольскаму народу - адзінства і светлай будучыні.