Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

2 Снж 2023

Лукашэнка пацвердзіў імкненне Беларусі да актывізацыі супрацоўніцтва з Лаосам

Лукашэнка пацвердзіў імкненне Беларусі да актывізацыі супрацоўніцтва з Лаосам
Фота з архiва

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Тханглуна Сісуліта і народ гэтай краіны з Днём абвяшчэння Рэспублікі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Нягледзячы на сучасныя праблемы і крызісы, у Беларусі добра адчуваюць дружалюбнае стаўленне кіраўніцтва і народа Лаоса, зацікаўленасць у пашырэнні сувязей паміж краінамі, адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Пацвярджаю імкненне Мінска да актывізацыі супрацоўніцтва з В'енцьянам, у тым ліку гандлю прадукцыяй машынабудавання і прадуктамі харчавання, кантактаў у сферах адукацыі і турызму", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Тханглуну Сісуліту моцнага здароўя, рэалізацыі ўсіх планаў і пачынанняў, а жыхарам краіны - дабрабыту і працвітання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі