Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

23 Врс 2021

Лукашэнка пацвердзіў гатоўнасць Беларусі да істотнай актывізацыі супрацоўніцтва з Саудаўскай Аравіяй

Лукашэнка пацвердзіў гатоўнасць Беларусі да істотнай актывізацыі супрацоўніцтва з Саудаўскай Аравіяй

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Саудаўскай Аравіі Сальмана бен Абдэль Азіза аль-Сауда, наследнага прынца, намесніка прэм'ер-міністра, міністра абароны Мухамеда бен Сальмана бен Абдэль Азіза аль-Сауда і народ гэтай краіны з Нацыянальным днём Каралеўства Саудаўская Аравія. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"За час існавання каралеўства саудаўскі народ змог дасягнуць значных вынікаў у розных сферах. Ваша дзяржава сёння з'яўляецца сапраўдным палітычным і эканамічным лідарам у рэгіёне Блізкага Усходу", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт з задавальненнем адзначыў, што ўзаемадзеянне паміж дзвюма краінамі з году ў год планамерна пашыраецца. "Упэўнены, патэнцыял беларуска-саудаўскіх адносін яшчэ далёка не вычарпаны. Пацвярджаю гатоўнасць Рэспублікі Беларусь да істотнай актывізацыі супрацоўніцтва з Саудаўскай Аравіяй", - падкрэсліў беларускі лідар.

У віншавальным пасланні ў адрас наследнага прынца кіраўнік беларускай дзяржавы выказаў перакананне, што разам бакі змогуць знайсці эфектыўныя падыходы да пашырэння беларуска-саудаўскіх адносін і вызначыць напрамкі, якія ўяўляюць для краін узаемную цікавасць.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі