Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

2 Врс 2019

Лукашэнка пацвердзіў гатоўнасць Беларусі да далейшага паслядоўнага ўзаемадзеяння з В'етнамам

Лукашэнка пацвердзіў гатоўнасць Беларусі да далейшага паслядоўнага ўзаемадзеяння з В'етнамам

2 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў генеральнага сакратара Камуністычнай партыі В'етнама, Прэзідэнта гэтай краіны Нгуен Фу Чонга з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Традыцыі дружбы і павагі паміж народамі нашых краін служаць трывалым фундаментам эфектыўнага беларуска-в'етнамскага супрацоўніцтва", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў гатоўнасць Беларусі да далейшага паслядоўнага ўзаемадзеяння з В'етнамам для істотнага пашырэння двухбаковых сувязей у гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і іншых галінах.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Нгуен Фу Чонгу моцнага здароўя і поспехаў, а народу гэтай краіны - міру і дабрабыту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі