11 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Манголіі Ухнаагійн Хурэлсуха і ўсіх грамадзян гэтай краіны з нацыянальным святам - Наадам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"У гэты знамянальны дзень хочацца адзначыць высокі ўзровень супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Манголіяй, заснаванага на моцнай дружбе нашых народаў і ўзаемнай выгадзе ад падтрымкі па шырокім коле пытанняў, - гаворыцца ў віншаванні. - Мы гатовы і далей развіваць адносіны з Улан-Батарам ва ўсіх сферах, што ўяўляюць узаемны інтарэс.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ухнаагійн Хурэлсуху шчасця, добрага здароўя, поспехаў на адказнай дзяржаўнай пасадзе, а дружалюбнаму мангольскаму народу - дабрабыту.