Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Стд 2016

Лукашэнка патрабуе ствараць невыносныя ўмовы распаўсюджвальнікам наркотыкаў

28 студзеня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе ствараць невыносныя ўмовы распаўсюджвальнікам наркотыкаў. Такую задачу ён паставіў сёння на калегіі МУС па выніках работы органаў унутраных спраў за 2015 год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што са свайго боку прыняў усе рашэнні, якіх патрабавалі тыя, хто змагаецца з наркаманіяй.

"Але настойваю чарговы раз: галоўнае - гэта фініш. Вось мы яго злавілі, асудзілі, пасадзілі, па-народнаму кажучы, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - І вось утрыманне гэтых людзей павінна быць самым жорсткім".

Прэзідэнт нагадаў, што раней ставіў такую задачу, і даручыў праверыць, як гэта выканана. На яго думку, надышоў час прааналізаваць сітуацыю і адказаць на пытанне, ці патрэбны яшчэ нейкія дадатковыя рашэнні і ў гэтым, і ў іншых напрамках.

"Гэта страшная праблема. Гэта людзі, якія на вачах у нас забіваюць людзей. Мы не павінны гэта дазволіць зрабіць. Тым больш кожны знаходзіцца пад гэтым ударам. Асабліва дзеці, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Таму тут трэба змагацца самым жорсткім чынам. Скажыце, што вам для гэтага яшчэ трэба".

У той жа час Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што настойлівасць і сістэмныя рашэнні ў сферы процідзеяння распаўсюджванню наркотыкаў сапраўды дазволілі пераламаць сітуацыю на найбольш пагражальных напрамках. "Гэта выбіла ў наркадзялкоў глебу з-пад ног у пытаннях вырабу наркотыкаў. Таксама пастаўлена заслона распаўсюджванню спайсаў, што выратавала не адно маладое жыццё. Вы атрымалі магчымасць больш дакладна наносіць удары па збытчыках зелля, больш эфектыўна перакрываць каналы яго пастаўкі ў краіну, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Унесеныя змяненні ва ўмовы адбывання пакарання асобамі, асуджанымі за нарказлачынствы, выключылі пашырэнне кола іх спажыўцоў. На заканадаўчым узроўні выбудавана дакладная сістэма, якая вызначае не толькі галаўное ведамства, але і паўнамоцтвы ўсіх адказных дзяржаўных органаў і іншых арганізацый на гэтым напрамку".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі