Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

10 Сак 2016

Лукашэнка патрабуе ствараць больш магчымасцей для развіцця малога і сярэдняга бізнесу

10 сакавіка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе ствараць больш магчымасцей для развіцця малога і сярэдняга бізнесу. Такую задачу ён паставіў сёння на нарадзе па пытаннях развіцця пенсійнай сістэмы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як расказала журналістам па выніках нарады міністр працы і сацыяльнай абароны Мар'яна Шчоткіна, Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што ў краіне шмат гаворыцца аб развіцці малога бізнесу, але разам з тым садзейнічання гэтаму аказваецца недастаткова.

"Таму трэба даць больш магчымасцей для развіцця малога і сярэдняга бізнесу, прадпрымальніцкай жылкі чалавека, каб ён мог, калі ў яго ёсць такое жаданне, займацца прадпрымальніцтвам", - сказала міністр.

Гэта пытанне актуальнае і ў святле праблемы стварэння рабочых месц. Так, у выпадку павышэння пенсійнага ўзросту на рынку працы затрымаецца некаторая колькасць грамадзян, адпаведна, павінны стварацца новыя рабочыя месцы, паколькі ёсць таксама выпускнікі ВНУ, моладзь, якія павінны мець гарантыю на першае рабочае месца.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі