Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

14 Жнв 2018

Лукашэнка патрабуе ўнесці прапановы па заменах у кіраўніцтве ўрада

14 жніўня, Орша /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб ходзе выканання даручэнняў па комплексным развіцці Аршанскага раёна запатрабаваў на гэтым тыдні ўнесці яму прапановы па заменах у кіраўніцтве ўрада, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, адзіная прычына невыканання яго даручэнняў заключаецца ў "пафігічным стаўленні ўрада да даручэнняў Прэзідэнта".

"Таму на гэтым тыдні ўнесці прапановы па замене ўсяго кіраўніцтва ўрада, усіх вярхоў з рэзерву кадраў, які мною сфарміраваны, - запатрабаваў Прэзідэнт. - Хопіць глядзець ім у рот, і яны будуць нам расказваць, як ім складана, як ім цяжка!"

Аляксандр Лукашэнка даручыў унесці прапановы па міністрах прамысловасці і будаўніцтва. "Ён сядзеў, не мог адрамантаваць дах - выканаць даручэнне Прэзідэнта. Хто меў права адмяняць мае рашэнні? А чаму не выканалі, чаму не зрабілі, як я сказаў? Чаму будтрэст куляецца?" - спытаў кіраўнік дзяржавы.

"Пазняка (старшыню Аршанскага райвыканкама. - Заўвага БЕЛТА) - адправіць у адстаўку і знайсці яму іншую работу", - запатрабаваў кіраўнік дзяржавы.

"І не дай бог тут не будзе зроблена тое, што вы намецілі (учора вы нам гэту праграму разгарнулі), і тое, што я вам даручыў, - папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка. - Як варыянт, накіруйце Воўка (міністр прамысловасці Віталь Воўк. - Заўвага БЕЛТА) сюды - будзе выцягваць усю гэту прамысловасць. На якой пасадзе, я ўчора Шарстнёву сказаў: няхай вызначаюцца. Не зробіць - пойдзе туды, куды я ўчора сказаў".

Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў віцэ-прэм'ера Васіля Жарко за недапрацоўкі ў развіцці сферы аховы здароўя. "Чаму не прыйшлі да мяне, не сказалі. Чаму ў вас карупцыянер на карупцыянеры сядзіць і карупцыянерам паганяе, а тут вы не паспелі. У Гомелі вы не паспелі, тут вы не паспелі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Вы мне будзеце расказваць пра гераізм? Прэзідэнт паставіў публічна перад народам жалезабетонна задачу. Вырашыць і кропка. А вы заняліся сабатажам", - ахарактарызаваў сітуацыю ў цэлым Аляксандр Лукашэнка.

"Учора са мной у дэлегацыі былі звычайныя простыя людзі. І потым мне кажуць: Аляксандр Рыгоравіч, што вы нервы рвяце на гэтым інструментальным заводзе? Там жа трэба было сабрацца інструментальнаму заводу, на чале з Пазняком усяму райвыканкаму (паўтары сотні чалавек працуе), і ўсё гэта на суботніку. Два суботнікі - і прывесці ўсё ў парадак. Вы што, гэта не маглі зрабіць? І прайсціся гэтак па ўсіх заводах", - адзначыў беларускі лідар.

"Строгая вымова Шарстнёву за абуральнае безадказнае стаўленне да даручанай справы. Наконт кіраўніцтва ўрада я сказаў. Воўка, Чорнага (міністр архітэктуры і будаўніцтва. - Заўвага БЕЛТА) неадкладна адправіць у адстаўку. Двігалеву і Засю (старшыня Дзяржкамваенпрама і дзяржаўны сакратар Савета бяспекі. - Заўвага БЕЛТА) - поўная службовая неадпаведнасць. Не паправяць да восені справу, не даложаць мне па кожным прадпрыемстве, пойдуць туды ж. Усіх астатніх адказных і іншых я проста папярэджваю".

"Прадстаўце новага старшыню райвыканкама (на гэту пасаду вылучаны старшыня камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Віцебскага аблвыканкама Ігар Ісачанка. - Заўвага БЕЛТА ) сёння і пастаўце кожнаму задачу па ўсіх прадпрыемствах. Каб гэта было рэалізавана. Паспрабуем без урада рэалізаваць. У нас ёсць некаторыя рэзервы ў бюджэце і банкі, - даручыў кіраўнік дзяржавы. - І не дай бог да 7 лістапада не будзе тут зрухаў. Я прыеду пагляджу. Будзем па льнаводстве яшчэ нараду праводзіць. Не дай бог маё вока зачэпіцца, недзе будзе не так".

На нарадзе Аляксандр Лукашэнка працытаваў і пракаменціраваў некаторыя вынікі работы і "дасягненні", аб якіх зрабілі справаздачу службовыя асобы. "Сфарміраваны пералікі невыкарыстоўваемай або неэфектыўна выкарыстоўваемай маёмасці" - пералікі сфарміраваны! Гэта значыць на лісце начарцілі, напісалі, што пад бульдозер, а што прададзім. Тыдзень работы! І ці трэба гэта наогул было рабіць? - спытаў ён. - "Вызначаны для рэалізацыі канкрэтныя інвестпраекты". Мы ў яго былі, у яе былі - уяўлення не маюць, што рабіць заўтра. Якія канкрэтныя праекты? "Вызначаны напрамкі работы па павышэнні эфектыўнасці льногаліны". Я даўно вызначыў і паставіў задачы. Якія вы яшчэ там вызначалі напрамкі работы? Тут работа цалкам правалена, але гэта мы разгледзім у верасні-кастрычніку".

"Актывізавана работа па працаўладкаванні насельніцтва". Актывізавана, паднята, павышана - як у савецкі час! "Зацверджана праграма да 2020 года". Дзе тут, пакажыце мне, хоць адно прадпрыемства, дзе вы цалкам завезлі станкі, абсталяванне, паставілі людзей, і яны па-новаму працуюць. Нідзе. Вы хваліцеся тым, што вы вывезлі смецце і астаткі жалезабетону і іншага лому", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

Напярэдадні Прэзідэнт наведаў шэраг аршанскіх прадпрыемстваў, у тым ліку інструментальны завод, мясакансервавы камбінат і "Оршааграпраммаш", а таксама "Тэхніку сувязі" ў горадзе Барань. Прэзідэнту далажылі аб фінансава-эканамічных паказчыках у кожнай з арганізацый, іх гаспадарчай дзейнасці і перспектывах работы.

Потым кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з арганізацыяй вытворчасці і тэхналагічнымі працэсамі на заводах. Аляксандр Лукашэнка, як правіла, не ішоў па загадзя падрыхтаваным маршруце, а асабіста аглядаў кожны метр тэрыторыі прадпрыемстваў, заглядаў туды, дзе нават напярэдадні прыезду Прэзідэнта і не думалі наводзіць парадак.

 Пасля ўбачанага там Аляксандр Лукашэнка строга раскрытыкаваў якасць работы мясцовых органаў улады, кіраўніцтва галін і прадпрыемстваў па развіцці вытворчай сферы ў раёне.

Кіраўнік дзяржавы ў час нарады падзяліўся сваімі ўражаннямі ад наведвання "Тэхнікі сувязі". "У некаторыя кабінеты тэхналагічных паверхаў, дзе людзі працуюць, зайшлі - страх. Пытаю, што з гэтым будынкам (супербудынак, такіх няма ў краіне) - "гэта мы на продаж, гэта пад бульдозер, гэта туды". А пастаўлена была задача Засю і Двігалеву пры назначэнні, што ўсе памяшканні павінны быць задзейнічаны. Мы там павінны стварыць узорны завод ВПК", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі