Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

5 Крс 2018

Лукашэнка патрабуе дзяржаўнага падыходу да сферы лясной гаспадаркі

5 красавіка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Да сферы лясной гаспадаркі неабходны дзяржаўны падыход. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, назначаючы Віталя Дрожжу міністрам лясной гаспадаркі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Навядзіце парадак у лесе, каб за хабар леснікі і ляснічыя не сплаўлялі лес і каб гэты лес за дробязь, капейкі, за цэнты не трапляў на захад, а адтуль яны нам з гэтага лесу не везлі мэблю. Тут павінен быць дзяржаўны падыход да гэтай справы. Анфімаў (старшыня КДК Леанід Анфімаў. - Заўвага БЕЛТА) сказаў, што вы чалавек дзяржаўны. Мяне гэта вельмі задавольвае. Вы павінны быць дзяржаўным чалавекам, таму што будзеце займацца вельмі дзяржаўнай сферай. Лес заўсёды будзе дзяржаўнай справай", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

На сустрэчы з новым міністрам кіраўнік дзяржавы таксама закрануў тэму лесааднаўлення, запатрабаваўшы высаджваць у краіне больш саджанцаў на пустуючых тэрыторыях, а таксама замест высечаных дрэў. "Нам трэба не толькі аднаўляць лес, які мы высякаем і аддаём у абарот. Вы паглядзіце, колькі ў нас свабодных плошчаў, у гэтым годзе будзе вялікі попыт на гэтыя саджанцы", - адзначыў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, ён сам мае намер заняцца пасадкай саджанцаў у гэтым годзе, плануе высадзіць маладыя дрэвы і кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава. Для гэтага яна наведае сваю малую радзіму. Да гэтай работы, лічыць кіраўнік дзяржавы, неабходна падключыць шырокае кола людзей. "Прырода нас надзяліла тым, што мы можам у лесе ўзяць тыя дрэвы, якія загінуць, не вырастуць, і перасадзіць іх на свабодныя месцы. Гэтым таксама давядзецца займацца", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы дадаў, што, хоць і не быў раней асабіста знаёмы з Віталём Дрожжам, але ведае аб яго дзейнасці на апошняй пасадзе ў якасці гендырэктара нацыянальнага парку "Браслаўскія азёры". "Калі я прыязджаю на Браслаўскія азёры і там жыву, я заўсёды цікаўлюся, як функцыянуе гэты запаведнік, - растлумачыў Прэзідэнт. - Некалі, каб абараніць яго, мной было прынята жалезнае рашэнне, што гэта - беларускі здабытак, і мы там стварылі запаведнік, нацыянальны парк".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі