Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

24 Сак 2015

Лукашэнка патрабуе даваць зялёнае святло толькі даследаванням з вялікай навуковай каштоўнасцю і рэальным эфектам

24 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе падтрымліваць і даваць зялёнае святло толькі тым даследаванням, якія маюць вялікую навуковую каштоўнасць і рэальны эфект. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў час уручэння дыпломаў доктара навук і атэстатаў прафесара навуковым і навукова-педагагічным работнікам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі ўжо склалася добрая традыцыя - ва ўрачыстай абстаноўцы ўручаць дыпломы доктара навук і атэстаты прафесара лепшым вучоным краіны. Як лічыць Прэзідэнт, гэта прызнанне важнай ролі навукі, жыцця грамадства і высокай адказнасці беларускай навуковай эліты.

Аляксандр Лукашэнка ў час уручэння дыпломаў доктара навук і атэстатаў прафесара навуковым і навукова-педагагічным работнікам"У Беларусі ступень доктара навук або званне прафесара атрымаць няпроста, - прадоўжыў кіраўнік дзяржавы. - Я пастаянна нацэльваю Вышэйшую атэстацыйную камісію на тое, каб быў надзейны бар'ер для слабых і неактуальных работ. Трэба падтрымліваць і даваць зялёнае святло толькі тым даследаванням, якія маюць вялікую навуковую каштоўнасць і рэальны эфект".

На думку Аляксандра Лукашэнкі, падрыхтоўка навуковых кадраў з'яўляецца адным з ключавых звёнаў у павышэнні эфектыўнасці работ даследчых калектываў. Менавіта актыўная дзейнасць дактароў навук і прафесараў - найбольш важкая характарыстыка творчага патэнцыялу навукова-даследчага інстытута або навучальнай установы.

"У гэтым плане добры прыклад паказвае сфера аховы здароўя, - заўважыў Прэзідэнт. - Апошнія гады ў нас абараняецца шмат дысертацый па медыцынскай тэматыцы. У прыватнасці, у такіх галінах, як клінічная медыцына, ваенная хірургія, анкалогія, эндакрыналогія, рэпрадуктыўнае здароўе, эпідэміялогія, медыцынская біялогія.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі