Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

7 Крс 2015

Лукашэнка патрабуе адчувальных вынікаў ад дзеянняў па вырашэнні праблем транспартнай галіны

7 красавіка, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе адчувальных вынікаў ад дзеянняў па вырашэнні праблем транспартнай галіны. Такую задачу кіраўнік дзяржавы паставіў сёння пры дакладзе міністра транспарту і камунікацый Анатоля Сівака аб сітуацыі ў галіне, праблемах і перспектывах развіцця, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт падкрэсліў, што не чакае ад членаў урада, адказных за галіну, агульных разваг. Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў выкласці бачанне праблем і шляхі, па якіх прапануецца пайсці, каб выцягнуць сферу са становішча, у якім яна знаходзіцца. Цяперашнія негатыўныя тэндэнцыі не маглі не паўплываюць на работу транспартнага комплексу краіны, адзначыў Аляксандр Лукашэнка. "Становішча сёння ўсюды няпростае. Мы гэта ведаем. Ад праводзімых дзеянняў павінны быць адчувальныя вынікі", - запатрабаваў кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, транспартны комплекс - аснова інфраструктуры ўсёй эканомікі і галоўнае сувязнае звяно, за развіццё якога адказвае непасрэдна дзяржава. Гэта сфера ўключае тысячы кіламетраў камунікацый, больш за 10 тыс. арганізацый, дзе працуюць звыш 280 тыс. чалавек. Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што транспартныя паслугі фарміруюць амаль палавіну экспарту знешняга гандлю паслугамі Беларусі.

Лукашэнка патрабуе адчувальных вынікаў ад дзеянняў па вырашэнні праблем транспартнай галіныАляксандр Лукашэнка запатрабаваў далажыць аб рэальнай абстаноўцы на прадпрыемствах галіны і ў працоўных калектывах, з якімі праблемамі сутыкаюцца транспартныя і дарожныя арганізацыі і, самае галоўнае, як вырашаюцца гэтыя праблемы. Маніторынг сітуацыі ў гэтай сферы праводзіўся з дапамогай незалежных экспертаў. "У мяне склалася меркаванне, што ўрад наогул не займаецца гэтымі праблемамі. Віцэ-прэм'ер далёкі ад іх, ды і міністр асабліва ў гэта не ўнікае. Спецыялісты, якія балеюць за галіну, называюць некаторыя праблемы, якія знаходзяцца ў плоскасці транспартных прадпрыемстваў", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Акрамя таго, Прэзідэнт запатрабаваў далажыць, што робіцца для зніжэння сабекошту, павышэння даступнасці і якасці транспартных паслуг для насельніцтва і бізнесу. "Нагналі аскому развагі аб тым, што перакрыжаванае субсідзіраванне загубіла транспартныя артэрыі, транспартную галіну, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Ніякага перакрыжаванага субсідзіравання ў краіне няма. Ёсць тарыфы, ёсць цэны - па іх працуйце".

Прэзідэнта таксама цікавіла, якія складанасці ўзнікаюць пры міжнародных перавозках, асабліва ў краіны Еўразійскага эканамічнага саюза, як ацэньваюцца іншыя рэгіёны ў плане нарошчвання транспартных паслуг. "Мы дамаўляліся аб тым, што праблемы ў транспартнай сферы ў ЕАЭС зняты. Праблемы, якія існавалі пры перавозках у/з трэціх краін, таксама зняты. Хацелася б пачуць, як яны зняты на практыцы", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Як было даложана кіраўніку дзяржавы, цяперашняя сітуацыя ў транспартнай галіне характарызуецца ўплывам неспрыяльных фактараў у сусветным гандлі, якія рэзка атрымалі развіццё ў другой палавіне 2014 года і прадаўжаюцца ў бягучым годзе. На гэтым фоне ўдаецца захоўваць і нарошчваць асноўны для галіны паказчык - аб'ём перавезеных грузаў. У 2014 годзе ўдалося кампенсаваць штогадовае зніжэнне па трубаправодным транспарце і выйсці на прырост. За два месяцы гэтага года аб'ём перавезеных грузаў транспартам рэспублікі павялічыўся на 8,6 працэнта.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі