Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

16 Стд 2015

Лукашэнка патрабуе ад Нацбанка мер па зніжэнні інфляцыі і павышэнні даверу насельніцтва да нацыянальнай валюты

16 студзеня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка арыентуе Нацыянальны банк на зніжэнне інфляцыі і прыняцце мер па павышэнні даверу насельніцтва і прадпрыемстваў да нацыянальнай валюты. Аб гэтым ён заявіў сёння на пасяджэнні сёмай пазачарговай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу пры прадстаўленні на пасаду старшыні праўлення Нацыянальнага банка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што пэўныя крокі ўжо зроблены. "У далейшым рашэнні Нацбанка павінны быць больш зразумелымі і прадказальнымі для бізнесу і насельніцтва", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што ў цяперашніх умовах стаіць задача забяспечыць устойлівае і збалансаванае развіццё эканомікі. Паводле яго слоў, важная роля ў гэтым належыць Нацыянальнаму банку і банкаўскай сістэме.

Аляксандр Лукашэнка нацэліў новага кіраўніка Нацыянальнага банка на эфектыўную работу і ініцыятывы, якія дадуць практычны вынік. "Вы павінны служыць дзяржаве і нашаму народу. Прымайце ўзважаныя рашэнні па актуальных напрамках развіцця сістэмы. Больш цесна ўзаемадзейнічайце з заканадаўцамі і іншымі галінамі ўлады па злабадзённых фінансавых пытаннях", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што старшыня праўлення Нацбанка і прэм'ер-міністр з'яўляюцца тымі людзьмі, хто будзе адказваць за працэсы ў эканоміцы і яе крывяносную сістэму - фінансы. "І спіхваць на кагосьці, што там правоў не хапае, паўнамоцтваў або нарматыўна-прававая база не тая, - немагчыма. Усе рашэнні прыняты. Уся ўлада сканцэнтравана ў гэтым плане ў іх руках - дзейнічайце!" - сказаў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі