31 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Кыргызскай Рэспублікі Алмазбека Атамбаева з дзяржаўным святам – Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Перакананы, што паступальнае развіццё беларуска-кыргызскага супрацоўніцтва, паглыбленне ўзаемадзеяння ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза ствараюць надзейную аснову для далейшага ўмацавання традыцыйна дружалюбных адносін паміж народамі Беларусі і Кыргызстана, садзейнічаюць эканамічнаму росту і працвітанню нашых краін", - гаворыцца ў віншаванні.