Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Стд 2018

Лукашэнка паставіў задачы па ўдасканаленні сістэмы пагранічнай бяспекі Беларусі

22 студзеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным ўдасканальваць сістэму процідзеяння пагрозам і выклікам бяспецы граніц Беларусі, абнаўляць формы далейшага развіцця пагранічнага ведамства. Аб гэтым ён заявіў сёння пры зацвярджэнні рашэння на ахову дзяржграніцы органамі пагранічнай службы ў 2018 годзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пагранічная бяспека, абстаноўка на рубяжах Беларусі - гэта важнейшы прыярытэт дзяржаўнай палітыкі. Гэта звязана перш за ўсё з міжнароднай сітуацыяй вакол Беларусі", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Вы ведаеце, што адбываецца ў Еўрасаюзе, усходняя граніца - мы нядаўна аб гэтым падрабязна гаварылі ў час абмеркавання нашых візавых праблем з Расійскай Федэрацыяй. Паўднёвая граніца - украінскі напрамак - знаходзіцца пад уплывам тых працэсаў, якія адбываюцца перш за ўсё ва Украіне, - адзначыў Прэзідэнт. - Што датычыцца балтыйскага напрамку, тая рыторыка, якая гучыць у гэтых краінах, што нас прылічваюць разам з Расіяй ледзь не ў разрад агрэсараў, таксама не праходзяць гэтыя заявы міма нашых вушэй. Словам, праблем хапае, хоць яны не з'яўляюцца абсалютна вострымі праблемамі, якія патрабуюць нейкага надзвычайнага рэагавання. Але порах трэба трымаць сухім, і граніцы, як і былі раней, так і цяпер, павінны быць свяшчэнныя і недатыкальныя".

Паводле слоў Прэзідэнта, у Беларусі будуць удасканальваць сістэму процідзеяння пагрозам і выклікам бяспецы граніц, абнаўляць формы далейшага развіцця пагранічнага ведамства. "У бліжэйшы час абстаноўка на граніцы карэнным чынам наўрад ці палепшыцца. Таму актыўнымі тэмпамі трэба працягваць абсталёўваць пагранічныя рубяжы, ствараць непасрэдныя нармальныя ўмовы для нясення службы пагранічнікамі, будаваць заставы, аснашчаць сучаснымі тэхнічнымі сродкамі дзяржаўную граніцу", - даручыў Прэзідэнт.

"Мы нямала зрабілі ў працэсе аптымізацыі за кошт скарачэння розных другарадных функцый і пасад і пераносу цэнтра цяжару на граніцу", - дадаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі