7 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі сёння правёў тэлефонныя размовы з прэм'ер-міністрам Арменіі і Прэзідэнтам Расіі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Аляксандр Лукашэнка спачатку з Ніколам Пашынянам, а затым з Уладзімірам Пуціным абмеркаваў актуальныя пытанні міжнароднага парадку дня, двухбаковыя адносіны і падзеі ў Казахстане.
Закранаючы тэматыку дзейнасці міратворчых сіл АДКБ у Казахстане, лідары ў час размоў падкрэслілі, што адной з галоўных іх задач з'яўляецца недапушчэнне пранікнення ў Казахстан бандфарміраванняў звонку. Каб самі казахстанцы, народ гэтай краіны, самастойна маглі вырашыць свае ўнутраныя праблемы.