Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

21 Ліс 2024

Лукашэнка папрасіў журналістаў сёе-тое перадаць кіраўнікам СМІ

Лукашэнка папрасіў журналістаў сёе-тое перадаць кіраўнікам СМІ

21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком і каардынатарамі ініцыятыўнай групы звярнуўся да журналістаў і папрасіў іх перадаць сёе-тое кіраўнікам сродкаў масавай інфармацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час мерапрыемства кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да прысутных там журналістаў, сказаў: "Я прасіў бы журналістаў - перадайце сваім кіраўнікам: калі нехта з кандыдатаў у прэзідэнты, якія збіраюць подпісы, захоча нешта расказаць вось у такім плане, як гэта цяпер адбываецца, гэта трэба зрабіць. Прапануйце (іншым прэтэндэнтам, якія збіраюць подпісы для вылучэння кандыдатам у прэзідэнты. - Заўвага БЕЛТА). Калі яны хочуць. Не хочуць - гэта іх права".

Пры гэтым Прэзідэнт звярнуў асаблівую ўвагу на неабходнасць захоўваць раўнавагу ў названым пытанні. "Інакш зноў жа будуць папракаць: "А, Прэзідэнт тут сабраўся..." - заўважыў кіраўнік дзяржавы. - Справа нават не столькі ў тым, колькі подпісаў сабралі (ініцыятыўныя групы. - Заўвага БЕЛТА). Для мяне важна, як ідзе гэты збор, што людзі гавораць. Для мяне гэта важна як Прэзідэнта. Што, можа, не важна для іншых кандыдатаў, але для мяне - важна. Але тым не менш няхай кожны скажа, як у яго ідзе збор подпісаў і гэтак далей. Хаця б па некалькі хвілін. Гэтак жа, як у мяне тут, (каб. - Заўвага БЕЛТА) яны маглі выказацца".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі