Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

31 Жнв 2020

Лукашэнка папрасіў Сукалу падключыцца да работы па абнаўленні Канстытуцыі

Лукашэнка папрасіў Сукалу падключыцца да работы па абнаўленні Канстытуцыі
Фота з архiва

31 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў сёння рабочую сустрэчу са старшынёй Вярхоўнага суда Валянцінам Сукалам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што хацеў бы абмеркаваць тактычныя і стратэгічныя тэмы работы судоў. "Калі гаварыць аб тактыцы, то канкрэтныя тэмы, праблемы, аж да крымінальных спраў, якія знаходзяцца на кантролі ў Прэзідэнта. Што датычыцца стратэгіі, цяпер вельмі шмат размоў аб тым, што нам трэба нейкім чынам перабудаваць нашу грамадска-палітычную сістэму, змяніць сітуацыю ў краіне. Перамены, перамены... Праўда, ніхто не гаворыць аб тым, якія хто хоча перамены. Але я добра ведаю, хто гэтага хоча, і якія яны хочуць перамены. Таму мы з вамі гэта абмяркуем. Жыццё на тое і ёсць жыццё, што яно павінна ўвесь час мяняцца", - растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт расказаў, што цяпер ідзе работа ўжо над трэцім варыянтам Канстытуцыі Беларусі, і папрасіў старшыню Вярхоўнага суда падключыцца да гэтай работы. "Я хачу, каб вы ўсё ж такі як вопытны чалавек сваё слова сказалі, - дадаў кіраўнік дзяржавы. - І наконт судоў. Многія хочуць - і ў самой судзейскай супольнасці - нейкай незалежнасці. Хоць я гатовы з кім хочаце спрачацца, што самы незалежны суд - у Беларусі. Няхай ніхто не смяецца. Вы ж ведаеце, наколькі я засцерагаю вас ад розных накатаў або тэлефонных просьбаў і размоў. Я часта гавару, што ўсё залежыць ад суддзяў: калі яны хочуць быць ад некага залежнымі, значыць, яны будуць адказваць, вобразна кажучы, на гэтыя званкі. Вы ніколі ад мяне таемна не атрымлівалі ніводнага званка, у нас усё адкрыта. Калі Прэзідэнт кантралюе якую-небудзь крымінальную справу, я аб гэтым адкрыта гавару, і вы таксама".

"Таму я лічу, што, нягледзячы на тое, што ў нас крыху аўтарытарная сістэма ўладкавання грамадскага жыцця, тым не менш, Прэзідэнт аберагае і ахоўвае суды. Але гэта асобасны момант, а трэба зрабіць так, каб працавала сістэма, не завязаная на асобе, у тым ліку Лукашэнку. Таму, я думаю, у новай Канстытуцыі мы дастойна адлюструем сістэму ўладкавання нашых судоў, зыходзячы з нашага з вамі вопыту работы за апошнюю чвэрць стагоддзя. Але адказна: уносіце прапанову - распішыцеся за гэту прапанову", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Гаворачы пра дзейнасць судовай сістэмы, Валянцін Сукала адзначыў, што ў цэлым сітуацыя ў ёй цяпер стабільная і рабочая, нягледзячы на некаторую напружанасць у гарадскіх судах. "Судовая сістэма выконвае тыя канстытуцыйныя абавязкі, якія на яе ўскладзены", - падкрэсліў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі