Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Май 2016

Лукашэнка: Паміж Беларуссю і Туркменістанам няма абсалютна ніякіх праблем у палітычнай сферы

11 мая, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Паміж Беларуссю і Туркменістанам няма абсалютна ніякіх праблем у палітычнай сферы. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11 мая прадстаўнікам СМІ па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У палітычнай сферы ў нас з туркменскімі сябрамі няма абсалютна ніякіх праблем. Мы адзначаем падабенства нашых падыходаў у знешняй палітыцы, нашага бачання міжнароднай і рэгіянальнай сітуацыі", - адзначыў беларускі лідар.

Прэзідэнт падкрэсліў важнасць таго, што Беларусь і Туркменістан традыцыйна падтрымліваюць адзін аднаго на міжнародных пляцоўках і ўпэўнены - так будзе і ў далейшым.

На яго думку, насычаны парадак дня гандлёва-эканамічных і палітычных кантактаў арганічна дапаўняецца гуманітарным супрацоўніцтвам. У апошнія гады назіраецца павелічэнне колькасці туркменскіх грамадзян, якія імкнуцца атрымаць адукацыю ў Беларусі. Краіна гатова і далей аказваць падтрымку ў падрыхтоўцы навуковых і спецыялізаваных кадраў для Туркменістана. Аляксандр Лукашэнка назваў пазітыўным фактарам для развіцця ўзаемадзеяння падтрыманне актыўных кантактаў у сферы культуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі