Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

6 Лют 2020

Лукашэнка паляцеў з рабочым візітам у Сочы

Лукашэнка паляцеў з рабочым візітам у Сочы
Фота з архiва

6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Расійскую Федэрацыю. Самалёт кіраўніка дзяржавы вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У горадзе Сочы 7 лютага адбудзецца яго сустрэча з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць шырокае кола пытанняў, якія стаяць на парадку дня беларуска-расійскага супрацоўніцтва", - расказалі ў прэс-службе беларускага лідара.

Як паведамлялася, аб плануемай сустрэчы з Прэзідэнтам Расіі Аляксандр Лукашэнка расказаў 4 лютага ў час размовы з журналістамі. "Хутчэй за ўсё, 7 лютага мы сустрэнемся з Прэзідэнтам Пуціным. Я так разумею, і пра гэта яму буду гаварыць адкрыта, - нейкі момант ісціны настаў. Мы з ім стварылі гэтыя добрыя адносіны (паміж Беларуссю і Расіяй. - Заўвага БЕЛТА). Мы былі архітэктарамі гэтых адносін, ці нам іх ламаць на зыходзе нашай палітычнай кар'еры. Мы ж не вечныя. Што мы пакінем пасля сябе - вось у чым пытанне", - сказаў беларускі лідар.

Ён падкрэсліў, што Беларусь хоча самых цёплых, добрых і дружалюбных адносін з брацкім народам Расіі, аднак указаў на шэраг праблемных пытанняў, якія застаюцца ў міждзяржаўным супрацоўніцтве. Яны ў прыватнасці датычацца пытанняў фарміравання цэн і паставак у Беларусь расійскіх энергарэсурсаў - газу і нафты.

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на вялікі дысбаланс у беларуска-расійскім тавараабароце: "У нас сёння адмоўнае сальда ў знешнім гандлі з Расіяй $9 млрд. Гэта значыць яны ў нас прадаюць на $9 млрд больш, чым купляюць. Дык хто каго корміць? Спецыялісты гэта разумеюць".

У цэлым кіраўнік дзяржавы яшчэ раз заклікаў да канструктыўнага супрацоўніцтва. "Трэба наладжваць адносіны. Нам трэба перадаць новаму пакаленню тое, што мы зрабілі (у мінулыя гады па развіцці двухбаковых адносін з Расіяй. - Заўвага БЕЛТА), прытым у дастойным выглядзе", - рэзюмаваў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі