Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

26 Жнв 2018

Лукашэнка пакуль не вызначыўся з кандыдатурай новага пасла Беларусі ў Расіі

26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пакуль не вызначыўся з кандыдатурай новага пасла Беларусі ў Расіі. Аб гэтым ён заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Не, гэта не праўда, што там пішуць у інтэрнэце, сродках масавай інфармацыі. Гэта абсалютная няпраўда. Я больш скажу: я нават не разглядаю гэтага чалавека паслом у Расійскай Федэрацыі. Напэўна, некаму хочацца. Або, можа, нехта спецыяльна ажыццяўляе гэтыя ўкіды", - заявіў Прэзідэнт.

"Нехта вырашыў грамадскае меркаванне крыху... Я нават яшчэ і пытанні гэтыя не прадумваў асабіста. Не тое што кандыдатуры... Знойдзем мы дастойнага чалавека", - дадаў беларускі лідар.

Раней шэраг СМІ і інтэрнэт-рэсурсаў паведамілі са спасылкай на папулярны тэлеграм-канал, што новым паслом Беларусі ў Расіі пасля назначэння Ігара Петрышэнкі віцэ-прэм'ерам можа стаць першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі