28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў камандаванне, асабовы склад і ветэранаў органаў пагранічнай службы краіны з прафесійным святам - Днём пагранічніка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Пагранічная служба - лёс моцных і мужных людзей, адданых сваёй справе, якія валодаюць асаблівымі ведамі, вытрымкай і праніклівасцю. Сваімі штодзённымі канкрэтнымі справамі вы даказваеце вернасць прысязе і народу Беларусі", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сёння супрацоўнікі органаў пагранічнай службы дастойна вырашаюць важныя задачы па ахове рубяжоў Радзімы, уносячы важкі ўклад у забеспячэнне і ўмацаванне яе суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці.
"Не раз праявіўшы свае высокія прафесійныя і маральныя якасці, беларускія пагранічнікі заслужылі павагу нашых грамадзян і прызнанне замежных калег, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Перакананы, што і ў далейшым вы будзеце сумленна служыць Айчыне, умацоўваючы яе бяспеку".