9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Сінгапура Тоні Тан Кенг Яма з Нацыянальным днём. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Упэўнены, што поўнамаштабная рэалізацыя існуючых магчымасцей паглыблення эканамічных, інвестыцыйных і культурных адносін паміж Беларуссю і Сінгапурам будзе поўнасцю адпавядаць інтарэсам нашых краін", - гаворыцца ў віншаванні.