Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Кст 2024

Лукашэнка падтрымаў прапанову вызначыць у Беларусі статус палярніка

Лукашэнка падтрымаў прапанову вызначыць у Беларусі статус палярніка

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з вучонымі і ўдзельнікамі беларускіх антарктычных экспедыцый падтрымаў прапанову вызначыць у Беларусі статус палярніка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адпаведнае пытанне на сустрэчы ўзняў намеснік начальніка Рэспубліканскага цэнтра палярных даследаванняў і начальнік усіх беларускіх антарктычных экспедыцый Аляксей Гайдашоў. Ён прапанаваў на нарматыўным узроўні вызначыць такі статус, бо цяпер палярнікі, па сутнасці, з'яўляюцца сезоннымі работнікамі.

"Па статусе трэба вызначыцца і ўнесці прапановы", - даручыў беларускі лідар.

Адно з асноўных пытанняў тут - захаванне стажу, паколькі палярнікі на час экспедыцый вымушаны звальняцца з асноўнага месца працы, а пасля вяртання - зноў шукаць сабе месца. "Гэта адзінкавыя людзі. Таму паглядзіце. Медыцынскае абслугоўванне і гэтак далей", - згадзіўся кіраўнік дзяржавы.

Яшчэ адна просьба ад Аляксея Гайдашова заключалася ў некаторых карэкціроўках заканадаўства аб закупках у тым, што датычыцца патрэб палярнікаў. Часам гэта працэдура можа быць даволі складанай, а трэба набыць нешта канкрэтнае, і альтэрнатывы быць не можа. "Наша галоўная задача - бяспека. Мы працуем доўгі тэрмін у аўтаномным рэжыме", - адзначыў ён.

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў, каб такія рашэнні па закупках кропкава для антарктычных экспедыцый прымаў кіраўнік НАН Беларусі. "Думаю, для палярнікаў гэта будзе ідэальны варыянт", - згадзіўся Аляксей Гайдашоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі