Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

3 Лют 2017

Лукашэнка падтрымаў ідэю правядзення міжнароднай канферэнцыі па Беларусі

Лукашэнка падтрымаў ідэю правядзення міжнароднай канферэнцыі па Беларусі3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці, беларускіх і замежных СМІ падтрымаў ідэю правядзення міжнароднай канферэнцыі па Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Абсалютна вас падтрымліваю, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Калі палічыце патрэбным, каб я там пабываў, - калі ласка, знайду дзве-тры гадзіны, каб прыехаць на канферэнцыю, перагаварыць з людзьмі, пачуць нейкае іншае меркаванне".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на гэту канферэнцыю маглі б прыехаць і тыя людзі, "якія некалі крытыкавалі нас", якія з недаверам ставіліся. "Няпраўда, што мы не пускаем тых людзей, якія нас дзесьці крытыкуюць або дрэнна гавораць, - не мая пазіцыя. Нават на чэмпіянат свету практычна ўсіх пусцілі. Калі яны сумленныя, паедуць з іншым меркаваннем. Няхай мы недзе недацягваем, але ў нас прыгожая краіна, у нас цудоўныя людзі. Няхай яны гэта ўбачаць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт дадаў, што ён не прытрымліваецца пазіцыі ізаляцыянізму. "Гэта не мая палітыка - забараняць і не пускаць. Забаронамі ты нічога не даб'ешся", - сказаў ён. Галоўнае - без зняваг, акцэнтаваў увагу кіраўнік дзяржавы.

Прапанову аб правядзенні канферэнцыі выказаў палітолаг Яўген Прэйгерман. Ён адзначыў, што адна з праблем Беларусі ў сістэме міжнародных адносін у тым, што то з Захаду, то з Усходу на рэспубліку глядзяць з пазіцыі чужых інтарэсаў. У сувязі з гэтым, магчыма, мела б сэнс завесці традыцыю, як гэта робяць у многіх іншых дзяржавах, раз у год праводзіць вялікую міжнародную канферэнцыю з удзелам кіраўніка дзяржавы. На гэтай канферэнцыі не толькі беларускія, але і вядучыя міжнародныя эксперты, якія пішуць і гавораць пра Беларусь, маглі б з першых вуснаў чуць пазіцыю дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі