15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сёння падпісаў указ нумар 309 "Аб паўнамоцтвах Урада Рэспублікі Беларусь", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Прэзідэнта.
У сувязі са складаннем урадам паўнамоцтваў перад нядаўна выбраным Прэзідэнтам згодна з ч.3 арт. 106 Канстытуцыі Беларусі і ў адпаведнасці з ч.11 гэтага артыкула і пунктам 7 арт. 84 Канстытуцыі кіраўнік дзяржавы даручыў прэм'ер-міністру, міністрам і старшыням дзяржаўных камітэтаў ажыццяўляць свае паўнамоцтвы да сфарміравання новага складу Савета Міністраў шляхам выдання Прэзідэнтам прававых актаў аб назначэнні на названыя пасады.
Указам устанаўліваецца, што ў новы склад Савета Міністраў па пасадзе ўваходзяць старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю, Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук, Нацыянальнага статыстычнага камітэта, праўлення Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў.