3 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў сёння Дырэктыву нумар 9 аб развіцці двухбаковых адносін Беларусі з Кітаем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Дакумент накіраваны на далейшае паглыбленне стратэгічнага партнёрства Беларусі з Кітаем па шырокім спектры напрамкаў у 2021-2025 гадах і з'яўляецца лагічным працягам аднайменнай Дырэктывы на 2015-2021 гады.
Прыярытэтнымі задачамі на бліжэйшую перспектыву вызначаны ўмацаванне супрацоўніцтва ў палітычнай сферы, захаванне і прымнажэнне каштоўнасцей дружбы і ўзаемнай падтрымкі, нарошчванне гандлёва-эканамічнага, фінансавага, інвестыцыйнага ўзаемадзеяння, рэалізацыя ініцыятывы "Пояс і шлях". У ліку важных задач таксама пашырэнне міжрэгіянальных сувязей, развіццё супрацоўніцтва ў ваеннай і ваенна-тэхнічнай галінах, у сферы лічбавай эканомікі і інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, умацаванне навукова-тэхнічнага ўзаемадзеяння, развіццё адносін у гуманітарнай сферы.
У мэтах выканання названых задач органам дзяржаўнага кіравання і іншым уключаным у супрацоўніцтва з КНР суб'ектам эканамічнай дзейнасці даручаецца забяспечыць рэалізацыю каля паўсотні канкрэтных практычных мер.
Эфектыўнае выкананне пастаўленых мэт будзе садзейнічаць вывядзенню двухбаковых адносін на якасна новы ўзровень.