2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Лаоса Тханглуна Сісуліта з Днём абвяшчэння Рэспублікі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў зацікаўленасць Беларусі ў інтэнсіфікацыі адносін з Лаосам, у першую чаргу ў гандлёва-эканамічнай сферы.
"Пацвярджаю гатоўнасць да актыўнай сумеснай працы па рэалізацыі існуючых дамоўленасцей і далейшым развіцці традыцыйна дружалюбных сувязей паміж нашымі народамі", - гаворыцца ў віншаванні.