Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

2 Снж 2023

Лукашэнка падкрэсліў поўную гатоўнасць Беларусі да прадаўжэння плённага дыялогу з ААЭ

Лукашэнка падкрэсліў поўную гатоўнасць Беларусі да прадаўжэння плённага дыялогу з ААЭ
Фота з архiва

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў Мухамеда бен Заіда аль-Нахаяна і народ гэтай краіны з Нацыянальным днём. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"ААЭ сёння з'яўляюцца паспяховай, развітой і мірнай дзяржавай, якая займае ўплывовую пазіцыю на міжнароднай арэне, - гаворыцца ў віншаванні. - Правядзенне 28-й Канферэнцыі бакоў Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату чарговы раз пацвердзіла павышэнне ролі Эміратаў у фарміраванні парадку дня па самых важных сусветных пытаннях. Немагчыма пераацаніць уклад вашай краіны ў паскарэнне працэсу пераходу эканомікі да новай нізкавугляроднай высокаразвітой і ўстойлівай эканамічнай мадэлі".

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў поўную гатоўнасць Беларусі да прадаўжэння плённага дыялогу і актыўнай сумеснай працы як па кліматычнай тэматыцы, так і па ўзбагачэнні палітры двухбаковых праектаў і дамоўленасцей.

Аляксандр Лукашэнка таксама накіраваў віншавальнае пасланне віцэ-прэзідэнту і прэм'ер-міністру ААЭ, правіцелю Дубая шэйху Мухамеду бен Рашыду аль-Мактуму.

"Дзякуючы намаганням кіраўніцтва за час, які прайшоў з моманту заснавання федэрацыі, Эміраты сталі адной з самых уплывовых краін на палітычнай і эканамічнай карце свету, аб чым у тым ліку сведчыць правядзенне 28-й Канферэнцыі бакоў Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату ў Дубаі", - адзначыў беларускі лідар. - Выказваю цвёрдую ўпэўненасць, што ААЭ будуць паслядоўна прадаўжаць шлях прагрэсу і працвітання, а двухбаковае беларуска-эмірацкае ўзаемадзеянне ўмацоўваецца і паглыбляецца на карысць нашых народаў".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі