Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

7 Кст 2017

Лукашэнка па тэлефоне павіншаваў Пуціна з днём нараджэння і пацвердзіў удзел у сочынскіх самітах

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у ходзе праведзенай 7 кастрычніка тэлефоннай размовы абмеркавалі падрыхтоўку да маючых адбыцца мерапрыемстваў на міжнародных пляцоўках, а таксама ў фармаце двухбаковага супрацоўніцтва. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Уладзімір Пуцін яшчэ раз запрасіў кіраўніка беларускай дзяржавы прыняць удзел у пасяджэннях Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета і Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД 11 кастрычніка ў Сочы. Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў свой удзел у гэтых міжнародных форумах і падкрэсліў, што высокі ўзровень каардынацыі паміж Беларуссю і Расіяй часта становіцца вырашальным фактарам і прадвызначае ў канчатковым выніку прыняцце канцэптуальных рашэнняў па развіцці інтэграцыі.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмеркавалі актуальны стан беларуска-расійскага супрацоўніцтва і тэндэнцыі ў гэтай сферы.

Акрамя таго, прэзідэнты Беларусі і Расіі ў час размовы закранулі тэму падрыхтоўкі да правядзення сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ у Мінску, якая намечана на 30 лістапада.

Аляксандр Лукашэнка таксама цёпла павіншаваў Уладзіміра Пуціна з днём нараджэння, пажадаўшы яму поспехаў у далейшай дзяржаўнай дзейнасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі