7 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Органы фінансавага кантролю могуць адыграць адну з вядучых роляў у працэсе далейшага станаўлення СНД і гарманізацыі адносін шырокага кола дзяржаў. Упэўненасць у гэтым выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з кіраўнікамі дэлегацый, якія прымаюць удзел у XVI сесіі Савета кіраўнікоў вышэйшых органаў фінансавага кантролю дзяржаў - удзельніц СНД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што "ўпарадкаванне руху грошай і каштоўных папер, выкарыстання іншых актываў на вялікай частцы еўразійскага кантынента - гэта гарант стабільнасці і эканамічнай бяспекі нашых краін".
На думку Аляксандра Лукашэнкі, толькі пры ўмове жорсткага дзяржаўнага кантролю за фінансавымі патокамі, строгага выканання законнасці ў гэтым сектары мы можам паспяхова развівацца. "Неабходна паставіць неадольную заслону безгаспадарчасці, нямэтаваму выкарыстанню бюджэтных сродкаў, уцечцы капіталу за мяжу, незаконным валютным аперацыям, карупцыі і іншым негатыўным з'явам", - сказаў Прэзідэнт Беларусі.