Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Крс 2019

Лукашэнка: ініцыятыва грамадзян павінна стаць галоўнай рухаючай сілай развіцця краіны

Лукашэнка: ініцыятыва грамадзян павінна стаць галоўнай рухаючай сілай развіцця краіны

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ініцыятыва грамадзян павінна стаць галоўнай рухаючай сілай развіцця краіны на наступныя гады. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Чалавек, яго ініцыятыва і імкненне жыць лепш павінны стаць галоўнай рухаючай сілай развіцця краіны на наступныя гады", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, неабходна актыўней уключаць у сістэму кіравання дзяржавай моладзь. "Своечасова разгледзець сярод спецыялістаў найбольш перспектыўных кіраўнікоў - з лідарскімі якасцямі, тых, хто хоча працаваць, чые думкі і ідэі сугучныя з мэтамі і задачамі развіцця краіны, у каго гараць вочы. Там, дзе ёсць дасведчаны і працуючы з поўнай аддачай кіраўнік, ёсць і вынік", - адзначыў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на тое, што грамадскія арганізацыі, у прыватнасці "Белая Русь", павінны больш актыўна ўдзельнічаць у падборы кадраў. "Трэба смялей са сваіх радоў і не толькі сваіх падбіраць моладзь, рэкамендаваць і разам з нашай маладзёжнай арганізацыяй выштурхоўваць наверх гэту моладзь. У нас няма кампартыі, якая займалася калісьці гэтымі пытаннямі, і як займаюцца на месцах гэтай работай выканкамы (я гэта бачу). У гэтым ёсць сур'ёзная дзяржаўная праблема. Але пакуль народ не вылучыў, не стварыў нейкую партыю, у нас ёсць апора: прафсаюзы, "Белая Русь", маладзёжныя, жаночыя арганізацыі ў рэшце рэшт, і ветэраны падкажуць - вось яна грамадзянская наша супольнасць. Але гэта грамадзянская супольнасць сама павінна варушыцца, не толькі плакацца, што недзе крыжы знеслі. Няма больш у вас праблем. Вы разбярыцеся, хто гэтыя крыжы ставіў і хто ім дазваляў", - падкрэсліў ён.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што ў фарміраванні кадраў вельмі важную ролю адыгрывае адукацыя. "Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце павінна фарміраваць нацыянальную кіраўніцкую эліту, нацэленую на правядзенне сацыяльна арыентаванай эканамічнай палітыкі ў інтарэсах народа і дзяржавы, і галоўнае - перадаць ім вопыт і набытыя веды старэйшых пакаленняў", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі