15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Нікарагуа Хасэ Даніэля Артэгу Сааведру з 200-й гадавінай незалежнасці гэтай дзяржавы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Два стагоддзі таму ваша краіна зрабіла рашучы крок да суверэнітэту, прайшоўшы доўгі і цярністы шлях гераічнай барацьбы за самастойнае і свабоднае развіццё, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Сёння Нікарагуа ўпэўнена рухаецца наперад, з'яўляючыся перспектыўным знешнепалітычным і гандлёвым партнёрам Беларусі ў Цэнтральнай Амерыцы".
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што сумеснымі намаганнямі ўдасца рэалізаваць існуючы патэнцыял двухбаковых адносін.