Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Жнв 2017

Лукашэнка: Нельга ствараць клас беспрацоўных

11 жніўня, Брэст /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. У Беларусі нельга ствараць клас беспрацоўных. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ў ходзе азнаямлення з сацыяльна-эканамічным развіццём Брэста, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Людзей трэба прывучыць да працы. Нельга ствараць так званы клас беспрацоўных. Калі мы іх не станем прыцягваць да грамадска карыснай працы, як раней гаварылі, значыць, мы будзем ствараць гэты клас, і ён будзе павялічвацца. Нам гэтага дапусціць нельга", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што трэба працаваць усім. "Вядома, будзе нейкі малы працэнт людзей, якія ні на што не здольныя. Спецыфічнымі метадамі будзем прымушаць. Але ёсць людзі, якія могуць, але ўхіляюцца, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Гэтых людзей трэба ставіць у такія ўмовы, каб яны ўсё ж такі ішлі працаваць".

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што пасля выхаду абноўленага дэкрэта нумар 3 мясцовым органам улады будуць дадзены самыя шырокія паўнамоцтвы."Мы вычленім людзей па персаналіях: хто можа, але не хоча, хто хоча, але не можа, і тых, якім трэба лапату ў зубы - і пайшоў працаваць. Няхай на мяне не крыўдзяцца", - сказаў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі