20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка не выключае стварэння ў Беларусі міністэрства лічбавай эканомікі. Аб гэтым ён заявіў сёння, адказваючы на пытанні творчай моладзі ў Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Аляксандр Лукашэнка расказаў, што прапановы аб стварэнні міністэрства лічбавай эканомікі яму паступаюць. "Хутчэй за ўсё, я такое рашэнне падтрымаю", - адзначыў ён.
Распрацоўку дэкрэта аб лічбавай эканоміцы Прэзідэнт назваў прыкладам творчага падыходу ў сваёй рабоце. Беларусь стала першай краінай, якая рызыкнула і прыняла сур'ёзнае рашэнне па развіцці ІТ-тэхналогій, лічбавай эканомікі. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што праз кароткі час становіцца зразумела - трапілі ў кропку, за гэтым будучае.
"Такі элемент творчай рызыкі ў палітыка павінен прысутнічаць заўсёды", - лічыць Аляксандр Лукашэнка.