Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

5 Сак 2019

Лукашэнка назваў нездаровай сітуацыю ў АДКБ

Лукашэнка назваў нездаровай сітуацыю ў АДКБ

5 сакавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Важным пытаннем міжнароднага ўзаемадзеяння для Беларусі з'яўляецца ваенна-палітычнае супрацоўніцтва ў рамках АДКБ. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па пытаннях удзелу ў інтэграцыйных структурах і супрацоўніцтва з еўрапейскімі арганізацыямі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
 
"Калі хочаце, гэта важнейшы напрамак цяпер, дзе павінны быць сканцэнтраваны нашы намаганні ў сувязі з тымі тэндэнцыямі, якія развіваюцца ў ваенна-палітычнай сферы на планеце ў цэлым. Асабліва пасля таго, як абедзве найвялікшыя ядзерныя дзяржавы выйшлі з Дагавора аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці. З улікам сусветных тэндэнцый запатрабаванасць гэтай арганізацыі сумненняў не выклікае. Аднак цяпер узнікла нездаровая сітуацыя ў АДКБ. Вазьміце хаця б звычайнае пытанне - назначэнне генеральнага сакратара", - заявіў беларускі лідар.
 
Як паведамлялася БЕЛТА, дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Станіслаў Зась быў прапанаваны на пасаду генеральнага сакратара АДКБ. Беларускую кандыдатуру ўжо ўзгаднілі Кыргызстан, Казахстан, Таджыкістан і Расія. Захоўваюцца толькі складанасці ва ўзаемадзеянні па гэтым пытанні з Арменіяй, якая раней датэрмінова адклікала свайго прадстаўніка Юрыя Хачатурава з адпаведнай пасады, але зноў настойвала на назначэнні сваёй кандыдатуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі