Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

13 Снж 2021

Лукашэнка назначыў Карпенку кіраўніком ЦВК

Лукашэнка назначыў Карпенку кіраўніком ЦВК
Фота з архiва

13 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў Ігара Карпенку, які да гэтага часу займаў пасаду міністра адукацыі, старшынёй Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На гэту пасаду яго рэкамендавалі старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка і намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка.

"Што датычыцца Цэнтральнай выбарчай камісіі. Па-першае, Ігар Васільевіч добра разумее, што калі народ падтрымае прапанаваную Канстытуцыю (змяненні), хутчэй за ўсё, ваша кандыдатура яшчэ будзе ўнесена на зацвярджэнне Усебеларускага народнага сходу. Гэта значыць народнае веча яшчэ будзе вас зацвярджаць, калі ўсё будзе нармальна. Па-другое, нас чакаюць няпростыя часы, пачынаючы з рэферэндуму, правядзення яго. Вы - чалавек вопытны, і ў гарвыканкаме працуючы, ведаеце, што такое гэтыя электаральныя кампаніі. Затым нам трэба будзе ўпершыню ў гісторыі ў адзіны дзень галасавання выбраць нашы саветы і заканадаўчы орган улады - парламент. Ну і, зразумела, выбары Прэзідэнта: нібыта і далёка яны, але гэта не так далёка. І ўсё будзе залежаць ад той сітуацыі, якая будзе складвацца ў нашай краіне", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

"Таму практычна з агню ды ў полымя вам давядзецца акунуцца. Ну і ў арганізацыйным плане, хутчэй за ўсё, вы будзеце першым старшынёй ЦВК, які будзе выбірацца Усебеларускім народным сходам, калі народ падтрымае Канстытуцыю", - дадаў Прэзідэнт.

Ён адзначыў, што ў праекце абноўленай Канстытуцыі прадугледжваюцца адпаведныя змяненні для таго, каб выбарчы працэс быў больш незалежны і каб у людзей не ўзнікала якіх-небудзь падазрэнняў на прадмет таго, што выканаўчая ўлада або кіраўнік дзяржавы націскае на выбарчы працэс праз ЦВК і тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі.

"Вельмі адказная пасада ў краіне. Прапануючы такія змяненні ў Канстытуцыю ў частцы ЦВК, мы ўзнімаем і ролю Цэнтральнай выбарчай камісіі. Яшчэ раз падкрэсліваю: вы – чалавек вопытны, вы непасрэдна ўдзельнічалі ў гэтых выбарах, ведаеце гэта ад зямлі, што называецца. Таму я вельмі разлічваю, што ў вас атрымаецца гэта адказная арганізатарская работа", - падкрэсліў беларускі лідар.
 
Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што нельга памыліцца з падборам кандыдатуры на вызваляемую ключавую пасаду міністра адукацыі. "Таму нікуды ад вас гэта работа не пойдзе. Мы чакаем і ад вас прапаноў па новым міністры, - сказаў Прэзідэнт, звяртаючыся да Ігара Карпенкі. - Што датычыцца Міністэрства адукацыі, пакуль новы міністр не ўвойдзе ў курс спраў, вам давядзецца гэтым займацца. І, давайце будзем шчырымі, з'яўляючыся старшынёй ЦВК, у вас будзе крыху часу, каб звяртаць сваю ўвагу на гэту дзяржаўную работу ў сістэме адукацыі. Не забудзьце гэтага".

З 1996 года ЦВК узначальвала Лідзія Ярмошына. Да назначэння на гэту пасаду ўваходзіла ў склад ЦВК.

Карпенка Ігар Васільевіч нарадзіўся ў 1964 годзе ў Новакузнецку Кемераўскай вобласці Расійскай Федэрацыі. У 1989 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.М. Горкага, у 2008 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У 1982-1984 гадах служыў у радах Савецкай арміі на тэрыторыі Чэхаўскага раёна Маскоўскай вобласці.

З 1989 па 1993 год быў сакратаром камітэта камсамола, начальнікам аддзела выхаваўчай работы Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А.М. Горкага.

У 1993-1995 гадах - начальнік аддзела выхаваўчай работы Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта. З 1995 па 2001 год займаў пасаду начальніка аддзела выхаваўчай работы, начальніка ўпраўлення выхаваўчай работы Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка. У перыяд 2001-2003 гадоў быў начальнікам упраўлення выхаваўчай работы БДПУ, у 2003-2004 гадах - прарэктар па выхаваўчай і сацыяльнай рабоце.

З 2004 па 2008 год быў членам Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па ахове здароўя, фізічнай культуры, справах сям'і і моладзі.

У 2008-2011 гадах - намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

З 2011 года па 2016-ы займаў пасаду намесніка старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта. У снежні 2016 быў назначаны міністрам адукацыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі