14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"У гэтых сімвалах увасабляецца памяць пакаленняў, адлюстроўваюцца нацыянальная самасвядомасць і няпросты гістарычны шлях народа, звязваюцца разам мінулае, сучаснае і будучае беларускай дзяржавы. Нашы сапраўды народныя сцяг, герб і гімн зразумелыя і праўдзівыя, захоўваюць у сабе жыццёвую мудрасць, умацоўваюць духоўныя сілы, натхняюць на новыя здзяйсненні", - падкрэсліў беларускі лідар.
Ён адзначыў, што імкненне да міру, адданасць роднай зямлі і гатоўнасць ствараць у імя будучых пакаленняў дапамагалі беларусам ва ўсе часы заставацца вернымі сабе і сваім прынцыпам. Гэтыя якасці, упэўнены Аляксандр Лукашэнка, дадуць магчымасць не толькі выстаяць перад тварам сённяшніх выклікаў, але і прымножыць дасягненні суверэннага перыяду.
Прэзідэнт пажадаў суайчыннікам сямейнага шчасця, радасці, здароўя і поспехаў у працы на карысць Радзімы.
Паважаныя суайчыннікі!
Сардэчна віншую вас з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
У гэтых сімвалах увасабляецца памяць пакаленняў, адлюстроўваюцца нацыянальная самасвядомасць і няпросты гістарычны шлях народа, звязваюцца разам мінулае, сучаснае і будучае беларускай дзяржавы.
Нашы сапраўды народныя сцяг, герб і гімн зразумелыя і праўдзівыя, захоўваюць у сабе жыццёвую мудрасць, умацоўваюць духоўныя сілы, натхняюць на новыя здзяйсненні.
Імкненне да міру, адданасць роднай зямлі і гатоўнасць ствараць у імя будучых пакаленняў дапамагалі беларусам ва ўсе часы заставацца вернымі сабе і сваім прынцыпам. Упэўнены, гэтыя якасці дадуць магчымасць нам не толькі выстаяць перад тварам сённяшніх выклікаў, але і прымножыць дасягненні суверэннага перыяду.
Ад душы жадаю вам, дарагія землякі, сямейнага шчасця, радасці, здароўя і поспехаў у працы на карысць Радзімы.
Аляксандр Лукашэнка.
14 мая 2023 года.