Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

21 Жнв 2020

Лукашэнка: нам рыхтавалі гэту заварушку, плануюць гэта і накіроўваюць ЗША

Лукашэнка: нам рыхтавалі гэту заварушку, плануюць гэта і накіроўваюць ЗША

21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час сустрэчы з работнікамі агракамбіната "Дзяржынскі" выказаўся аб сітуацыі, якая складваецца ўнутры і вакол Беларусі, а таксама аб ролі ў гэтых працэсах краін Захаду, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нам рыхтавалі гэту вось заварушку. І Расія баялася нас страціць. Захад нас неяк падцягнуць вырашыў, вядома ж, як мы бачым цяпер, супраць Расіі. Цяпер яны хочуць устанавіць гэты балта-чарнаморскі калідор, санітарны кардон - тры балтыйскія рэспублікі, мы і Украіна. Мы тут адно звяно засталіся", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Плануюць усё гэта і накіроўваюць ЗША, а еўрапейцы падыгрываюць. Сказана так - зробяць так. Створаны спецыяльны цэнтр пад Варшавай. Мы кантралюем, ведаем, чым ён займаецца. Пачалі бразгаць гусеніцамі. Разумееце, калі неспакойна побач і танкі пачынаюць перамяшчацца і самалёты лятаць, гэта невыпадкова", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што некаму ў Беларусі заплацілі, некаму галаву задурылі, і пачалася далейшая валакіта. "А за мяжой у гэты час вучэнні праводзяць. Што гэта такое? Гэта рыхтуюць пры неабходнасці ўварвання", - упэўнены кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт адзначыў, што загадзя бачыў намеры сваіх апанентаў і тых, хто за імі стаіць: "Прызнаюцца ўжо: ні праграмы, нічога не было. На эмоцыях хацелі праскочыць. Не атрымалася. Часам карысна, калі чалавек працуе і чвэрць стагоддзя. І я іх адразу ўсіх раскусіў загадзя. Я разумеў, чаго яны хочуць", - сказаў ён.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што спачатку патрабавалі пераліку галасоў, але хутка адмовіліся ад гэтай ідэі і сталі патрабаваць новых выбараў. "Разумеюць, што 80 працэнтаў нельга фальсіфікаваць. Усё роўна іх пройгрыш. Кажуць, пойдзем на новыя выбары. Вы разумееце, што такое яшчэ паўгода займацца гэтымі справамі? Перавернуць усё дагары нагамі, нават рабочым некаторым мазгі запудрылі, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - А чаму мы павінны пад нечую дудку скакаць. Мы правялі выбары, давайце жыць далей спакойна. Хочаце размаўляць, як яны кажуць, дыялог. Ну, вось я дыялог вяду з вамі. Я і буду весці толькі з працоўнымі калектывамі дыялог".

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, цяпер са знешняга боку пачалі паднаціскаць ужо сілай зброі, акрамя таго, што ўзбударажылі людзей унутры краіны.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў гэтых умовах вымушаны быў вялікую колькасць ваенных перакінуць на заходні напрамак, асабліва ў раёне Гродна. "Заўтра вы ўбачыце. Я туды палячу інспектаваць", - адзначыў Прэзідэнт.

"Таму што яны паставілі мэту перш за ўсё гэту тэрыторыю адсячы - гродзенскую. Польскія сцягі ўжо вывесілі нядаўна, - адзначыў беларускі лідар. - Цяпер Айчына ў небяспецы. Мы не можам жартаваць. Тым больш гэта не слабыя войскі - НАТА. Таму я папярэдзіў Прэзідэнта Расіі аб сітуацыі, якая складваецца ў Беларусі. У нас поўнае ўзаемаразуменне, у нас ёсць дагавор адпаведны ў рамках АДКБ і Саюзнай дзяржавы".

Прэзідэнт пры гэтым падкрэсліў, што гэта не толькі беларускія праблемы, як кажуць некаторыя ў Расіі. "Беларуская сёння праблема для Расіі не менш важная, чым для Беларусі. Атакуюць Расію перш за ўсё. Але хочуць зламаць нас. Не атрымаецца! Мы дадзім адпор", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Такім чынам, канстатаваў ён, у сітуацыі, якая склалася, ёсць як знешні, так і ўнутраны фактары. "Я тут нікога не запалохваю, але гэта ёсць на самай справе. Мы вымушаны гэта ўлічваць і жорстка супраціўляцца. Нікуды ад гэтага не дзенешся", - сказаў Прэзідэнт.

"У той жа час я хачу захаваць мір і спакой для тых, хто хоча працаваць. Я не хачу ўвесці краіну, поўнасцю яе перавесці на ваеннае становішча. Гэта ненармальна. Я хачу, каб спакойна жылі, як гэта было заўсёды. І гэта мая галоўная задача - адказаць там, стабілізаваць тут абстаноўку", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што ўжо і ў Беларусі некаторыя працверазелі, у тым ліку прадстаўнік штаба альтэрнатыўнага кандыдата Юрый Васкрасенскі даў інтэрв'ю, у якім поўнасцю раскрыў усе карты. "Ён расказвае, як яны рыхтаваліся. Не было ні праграмы, нічога не было. Усё на эмоцыях, стужачкі... Яны на гэтым пачалі гуляць. Але яны не думалі, што Лукашэнка можа адказаць. Мы адказалі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Таму нам трэба галаву на плячах жорстка трымаць і разумець, што краіна ў нас адна. Лукашэнкі прыходзяць і сыходзяць. Слухайце, усе мы тут часовыя людзі. Таму справа не ў Лукашэнку, а справа ў тым, што хочуць мірную, спакойную Беларусь, якая як костка ў горле ў некага, нахіліць, стварыць санітарны кардон і аддзяліцца ад Расіі, ізаляваць Расію. Вядома, ні я, ні Пуцін на гэта ніколі не пойдзем, і мы дадзім сур'ёзнейшы адказ на гэтыя замахі. Мы ведаем, адкуль ідуць каманды", - заявіў Прэзідэнт.

Пры гэтым лідараў заходніх краін кіраўнік дзяржавы заклікаў перш за ўсё звярнуць увагу на сітуацыю ў сваіх краінах, указаўшы ў якасці прыкладаў на дэманстрацыі "жоўтых камізэлек" у Францыі, беспарадкі і забойствы ў ЗША, дэманстрацыі супраць абмежаванняў на фоне каранавіруса ў Германіі. "Чаму яны затурбаваліся пра Беларусь - гэта зручны выпадак адвесці ўвагу ад сваіх праблем. Мы гэта бачым. Таму вы нават не чытайце гэтыя заявы. Гэта ўсё пустое. Гэта спроба ў нас ускладніць абстаноўку", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама расказаў, што ў час тэлефонных размоў Прэзідэнта Расіі з калегамі з Францыі і Германіі заходні бок прапаноўваў разгледзець беларускае пытанне на пляцоўцы АБСЕ. "Слухайце, я ведаю, што такое АБСЕ. І я Пуціну гавару: слухай, у АБСЕ мы з табой удваіх застанёмся, а ўсе астатнія нас будуць душыць і цкаваць, навязваць нам сваю ініцыятыву. І мы ўвязнем у гэтых перагаворах, а ім гэта патрэбна. Каб мы перманентна з пачатку да канца займаліся гэтымі перагаворамі", - сказаў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі