1 верасня, Баранавічы /Кар. БЕЛТА/. Беларусам ніхто не дасць больш, чым яны могуць зарабіць самі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, размаўляючы з мясцовымі жыхарамі ў Баранавічах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Калі мы пачнём адзін аднаго ламаць праз калена, ведаеце, што з гэтага атрымаецца. Будзе мінімум грамадзянская вайна, калі адны на другіх. Вось гэтага быць не павінна. Але вы не перажывайце, гэтага не будзе, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Я разумею, што трэба лепш, не хапае і таго, і гэтага. Але жывём, наколькі можам. Няма таго зладзейства, беззаконня, і гэта трэба цаніць. Нам ніхто больш не дасць, чым тое, што мы заробім.
Размаўляючы з жыхарамі Баранавіч, Прэзідэнт заклікаў прадстаўнікоў старэйшага пакалення больш размаўляць з моладдзю, якая, паводле яго слоў, не ведае, з якімі цяжкасцямі давялося сутыкнуцца дзяржаве на стадыі яе станаўлення. "Яны ж не бачылі гэтага. Трэба з імі размаўляць, расказваць ім, гэта ж наша будучыня, - падкрэсліў ён. - Як многія кажуць: "Чаго беларусам не хапае? Яны не пужаныя". Але мы і не хочам, каб мы былі пужанымі".
"Калі б не было вас, вопытных людзей (нехта на пенсіі, нехта рыхтуецца), не было б ужо нашай краіны. Гэта вы трымаеце гэту краіну. Гэта дзякуючы вам сёння гэты мір, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Нашы дзеці і ўнукі павінны жыць тут, таму мы павінны зрабіць усё, каб было добра дзецям. А без міру нічога не будзе".